Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аварыі пад Смалявічамі загінулі 11 чалавек, у тым ліку двое дзяцей


На месцы аварыі ў Смалявіцкім раёне
На месцы аварыі ў Смалявіцкім раёне

Лабавое сутыкненьне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршруткай адбылося на трасе Р-69 (Смалявічы — Шацак), паведамляе МУС Беларусі.

У дарожна-транспартным здарэньні ў Менскай вобласьці загінулі 11 пасажыраў маршрутнага таксі, у тым ліку двое дзяцей, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Каля 15:00 на 9 кілямэтры аўтадарогі Р-69 (Смалявічы — Шацак) адбылося лабавое сутыкненьне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі, удакладняецца ў рэлізе.

У Смалявіцкую бальніцу першапачаткова шпіталізавалі 7 пацыентаў, зь іх пяць — у аддзяленьне рэанімацыі, два — хірургіі.

Спэцыялісты РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, а таксама траўматолягі з абласных бальніц прыбылі ў Смалявічы для аказаньня дапамогі мясцовым лекарам.

Будзе праведзены Рэспубліканскі лячэбны кансыліюм з удзелам міністра аховы здароўя Дзьмітрыя Піневіча, які выехаў у Смалявічы. Міністэрства аховы здароўя падкрэсьлівае, што лекары робяць усё магчымае для стабілізацыі стану пацярпелых.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Смалявіцкую ЦРБ шпіталізавана 10 пацыентаў. Зь іх двое — дзеці (11 і 17 гадоў). Некаторыя пацярпелыя шпіталізаваныя ў аддзяленьні рэанімацыі, два — у аддзяленьні хірургіі, траіх апэруюць.

Сьледчы камітэт паведаміў аб завядзеньні па факце ДТЗ крымінальнай справы па ч. 3 арт. 317 (парушэньне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасьцярожнасьці да сьмерці дзьвюх і больш асоб) КК.

Ведамства ўдакладняе, што загінуў вадзіцель мікрааўтобуса.

На месцы аварыі ў Смалявіцкім раёне
На месцы аварыі ў Смалявіцкім раёне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG