Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 28 лютага: яшчэ дваіх беларусаў затрымалі па вяртаньні з-за мяжы


Ілюстрацыйнае фота. СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў СІЗА-1 на Валадарскага знаходзіцца 32-гадовы Максім Сташулёнак.

Паводле інфармацыі «Вясны», яго затрымалі ў пачатку лютага, пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы.

Яму інкрымінуюць «народны» арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У 2020 годзе Максім працаваў пажарным у Менску і папярэджваў жыхароў, калі МНС ехала здымаць сьцягі. Пасьля таго, як ён папярэдзіў жыхароў кварталу «Каскад», што МНС плянуе зьняць вывешаны паміж дамамі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, яго звольнілі.

Жыхара Сьветлагорску затрымалі, калі ён прыехаў з Расеі ў Беларусь мяняць пашпарт

Сёлета мужчына, які з 2019 году жыў у суседняй краіне, згубіў у Расеі пашпарт і вярнуўся на радзіму для афармленьня новага. Практычна адразу ж ён яго затрымалі, паведамляе «Вясна».

Як паведамляе МУС Беларусі, у 2021 годзе ён «у групавым чаце пакінуў абразьлівы допіс пад фатаздымкам міліцыянта са Сьветлагорскага РАУС». Яму інкрымінуюць «абразу службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў».

  • Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту, пры ўезьдзе ў Беларусь летась затрымалі 52 чалавекі за «экстрэмізм». Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам за 2022 год і пачатак 2023 года затрымалі сама меней 58 беларусаў. Зь іх мінімум 10 чалавек ужо асудзілі на пазбаўленьне волі, 4 чалавекі — на «хатнюю хімію», а супраць яшчэ 7 завялі крымінальныя справы. Некаторых з затрыманых судзілі ў адміністрацыйных справах і зьмяшчалі ў ізалятар на «суткі».
  • Таксама праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі сілавікі пасьля затрыманьня зьнішчалі дакумэнты беларусаў для выезду за мяжу і нават пашпарт.
  • Апошнім часам улады ўсё часьцей заклікаюць тых беларусаў, якія выехалі, вяртацца дадому, маўляў, пасьля афіцыйнага звароту і раскаяньня ім ня будзе пагражаць пазбаўленьне або абмежаваньне волі. Але, напрыклад, цяпер гамяльчанцы Тацяны Курылінай, адміністратарцы чатаў «97%», якая паверыла абяцаньням сілавікоў і вырашыла скарыстацца праўладнай праграмай «Дорога домой», пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

3 гады турмы жыхару Гомля

Гомельскі абласны суд 27 лютага асудзіў да трох гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага, піша «Гомельская Вясна». Меркавана, яго асудзілі за камэнтары ў інтэрнэце. Прысуд вынес судзьдзя Мікалай Доля.

Канстанціна абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Акалічнасьці справы невядомыя, бо суд з 10 лютага праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома, што Канстанцін быў затрыманы напачатку лістапада і зьмешчаны пад варту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG