Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін узнагародзіў ордэнам Стывэна Сыгала і абвясьціў падзяку «Гобліну»


Belarus -- Belarusian President Alayksandr Lukashenka (L) meets with US actor Steven Seagal at his country residence near MInsk, August 24, 2016
Belarus -- Belarusian President Alayksandr Lukashenka (L) meets with US actor Steven Seagal at his country residence near MInsk, August 24, 2016

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб узнагароджаньні ордэнам Дружбы амэрыканскага актора Стывэна Сыгала і аб’явіў падзяку блогеру Дзьмітрыю Пучкову, вядомаму пад псэўданімам Гоблін.

У дакумэнце на расейскім партале прававой інфармацыі гаворыцца, што Сыгал уганараваны за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё міжнароднага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.

«Гоблін» атрымаў падзяку за ўнёсак у працу Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства.

Стывэн Сыгал атрымаў расейскае грамадзянства ў 2016 годзе. Пашпарт яму выдаў асабіста прэзыдэнт Пуцін. Таксама ў актора ёсьць амэрыканскі і сэрбскі пашпарты. Сыгал не асуджаў расейскі напад на Ўкраіну.

Стывэн Сыгал на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску, 24 жніўня 2016
Стывэн Сыгал на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску, 24 жніўня 2016

Пучкоў стаў вядомы ў 2000-я гады дзякуючы неафіцыйным закадравым перакладам папулярных фільмаў. Ён пераклаў і агучыў больш за 80 кінастужак. Блогер нарадзіўся ў горадзе Кіраваградзе (цяпер Крапіўніцкі) у цэнтральнай Украіне. Пры гэтым Пучкоў падтрымаў расейскае ўзброенае ўварваньне, назваўшы яго вымушанай мерай. Блогер знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу і Ўкраіны.

Дзьмітры Пучкоў (Гоблін)
Дзьмітры Пучкоў (Гоблін)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG