Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску зносяць частку аўтэнтычнай драўлянай забудовы


Бабруйск на карціне ўраджэнца Бабруйску Абрама Рабкіна
Бабруйск на карціне ўраджэнца Бабруйску Абрама Рабкіна

Будынкі месьцяцца на вуліцы Лібкнэхта, 57.

Як адзначае тэлеграм-канал «Спадчына», пабудовы былі ў вельмі добрай захаванасьці, з разьбянымі падзорамі, ліштвамі з тонка выкананымі надаконьнікамі, дзьвярыма з фігурнымі філёнгамі, з каванай паветкай.

«Зносяць з усім дэкорам, мясцовы музэй нават не парупіўся забраць нейкія элемэнты сабе. Упэўнены, што і ўнутры не аглядалі», — напісаў канал.

Будынак быў пазначаны на гісторыка-архітэктурным апорным пляне (частцы генэральнага пляну Бабруйску) як каштоўная драўляная забудова.

«Наша ніва» выказала здагадку, што драўляны дом па вуліцы Карла Лібкнэхта, 57, які цяпер зносяць, належаў рабіну:

«Дом быў узьведзены да рэвалюцыі на Сталыпінскай вуліцы. Суседні будынак дзяржаўнага архіву быў пабудаваны на рэштках былой сынагогі, таму найбольш верагодна, што гэты раскошны дом побач належаў сям’і рабіна».



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG