Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Ціханоўская заклікала беларускую дыяспару выйсьці на мітынгі да гадавіны пачатку вайны


Сьвятлана Ціханоўская ў Брусэлі. 23 лютага 2023
Сьвятлана Ціханоўская ў Брусэлі. 23 лютага 2023

Дэмакратычная лідарка падкрэсьліла, што беларусы не падтрымліваюць вайны, а беларускія добраахвотнікі ваююць супраць Расеі на баку Ўзброеных сілаў Украіны.

Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, выйсьці на мітынгі супраць вайны ў гадавіну нападу Расеі на Ўкраіну, 24 лютага. Месцам такіх акцый могуць быць дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі ў замежных гарадах, гаворыцца ў заяве, апублікаванай 23 лютага прэсавай службай Ціханоўскай:

«24 лютага 2022 году пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел. Празьяго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтай вайны», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.

Яна падкрэсьліла, што беларусы пасьля пачатку вайны спынялі эшалёны з вайсковай тэхнікай, дасылалі інфармацыю аб перамяшчэньнях расейскіх войскаў. Беларусы таксама працягваюць валянтэрскую працу ва Ўкраіне, а добраахвотнікі ваююць у шэрагах УСУ:

«Заўтра будзе год, як ідзе вайна, якой ня мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць „суткі“, а за песьню гурту „Акіян Эльзы“ заводзяць крыміналку, немагчыма выйсьці на вуліцу з нацыянальнымі сьцягамі Украіны і Беларусі», — нагадала кіраўніца Абʼяднанага пераходнага кабінэта.

Тым, хто яшчэ ня ведае, дзе ў іхным горадзе ці краіне будуць праводзіцца мітынгі, Сьвятлана Ціханоўская прапанавала знайсьці мясцовыя суполкі беларусаў з дапамогай сэрвісу dze.chat і далучыцца да пікетаў ля амбасадаў Беларусі ці іншых антываенных акцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG