Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сетка «Віталюр» спыняе працу ў Беларусі


У менскай краме «Віталюр». Архіўнае фота
У менскай краме «Віталюр». Архіўнае фота

Адзін з найбуйнейшых рытэйлераў у Беларусі, кампанія «Віталюр», спыняе сваю дзейнасьць у Беларусі.

Пра гэта заяўлена ў Інстаграме кампаніі: «Дарагія сябры, сёньня наш апошні працоўны дзень. Гэта была па-сапраўднаму неверагодная гісторыя: узьлёты, падзеньні, новыя адкрыцьці... Пачынаючы з аднаго невялікага гандлёвага павільёна, за 27 гадоў Віталюр вырас у адну з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі, стаўшы лідэрам у многіх галінах і прыкладам для іншых. Пры гэтым заўсёды на першым месцы галоўнай нашай каштоўнасьцю былі людзі».

Кампанія «Віталюр», якая дзейнічала ў Беларусі з 1995 году, апошнім часам сутыкнулася зь фінансавымі праблемамі.

У сьнежні 2022-га стала вядома, што гандлёвая сетка «Віталюр» здасьць усе свае плошчы канкурэнтам — кампаніі «Санта рытэйл». Такім чынам «Віталюр» хацела атрымаць магчымасьць расплаціцца з пазыкамі і пастаўшчыкамі.

У студзені свае грошы зь «Віталюра» хацелі спагнаць больш як тры дзясяткі кампаній. Толькі за 6 месяцаў мінулага году пастаўшчыкі спрабавалі атрымаць ад уласьнікаў «Віталюра» звыш 21 мільёна рублёў. У адным лістападзе 2022-га пазоваў было больш як на 2,5 мільёна рублёў.

У кастрычніку мінулага году Лукашэнка забараніў крамам павышаць цэны, гэта прывяло да дэфляцыі: цэны не павышаліся, а наадварот, падалі. Па сёньня падняць цэны на нешта рытэйл можа толькі пасьля ўзгадненьня зь мясцовымі чыноўнікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG