Як паведамляе расейскае агенцтва Інтэрфакс, яму перайшла доля ў памеры 54% у ТАА «Алма Холдынг».
«Алма» займаецца вырошчваньнем яблыкаў прэміюм-клясы па інтэнсіўнай тэхналёгіі ў Краснадарскім краі. Ёй належыць амаль 400 га садоў. У жніўні 2017 года «Алма прадакшн» увяла ў Абінскім раёне Краснадарскага краю комплекс па захоўваньні, сартаваньні, упакоўцы і таварнай апрацоўцы садавіны. Інвэстыцыі склалі 1 млрд рублёў. Паведамляецца, што былі ўкладзены як уласныя, так і пазыковыя сродкі.
Таксама вядома, што Фазэль стаў грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі.
- На пасадзе старшыні Міжнароднай фэдэрацыі хакею Фазэль сябраваў з Аляксандрам Лукашэнкам і спрабаваў прадухіліць забарону на правядзеньне ў 2021 годзе матчаў чэмпіянату сьвету.
- Так, у студзені 2021 году адбылася сустрэча Фазэля з Лукашэнкам у Менску, калі вырашалася пытаньне аб немагчымасьці правядзеньня ў Менску чэмпіянату сьвету ў хакеі. Візыт Фазэля ў Беларусь аказаўся скандальным. Беларускія ўлады выкарысталі яго ва ўласных прапагандысцкіх мэтах. Фатаздымкі і тэлекарцінкі, дзе Рэнэ Фазэль абдымаецца з Аляксандрам Лукашэнкам, зьявіліся ў эўрапейскіх мэдыя і прымусілі кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею апраўдвацца.