Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нашаму каханьню амаль 20 гадоў». Ціханоўская прызналася, што скажа мужу, калі яго пабачыць. Відэа


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская — пра новы суд над яе мужам палітвязьнем Сяргеем Ціханоўскім, ужо асуджаным на 18 гадоў зьняволеньня. Ціханоўская расказала, які яны адзначалі Дзень сьвятога Валянціна, ці прызнаваўся Ціханоўскі ў каханьні, у каго зь іх большая харызма.

Глядзіце размову на відэа цалкам


Тут фрагмэнт размовы

— Перш чым мы пагаворым пра абвінавачаньні, што выстаўляюцца Сяргею Ціханоўскаму, Сьвятлана, ці можаце вы патлумачыць, навошта гэта ўладам? У яго і так вялізарны тэрмін.

— Гэта больш спроба псыхалягічнага ціску. 18, 20 гадоў — занадта вялікія лічбы. Мы ўсе разумеем, што ўсе гэтыя гады нашы героі ў турмах сядзець ня будуць. Але гэта спробы пагоршыць яго маральны стан, каб псыхалягічна і фізычна выматаць. Таксама гэта спроба ціску і на мяне і на нашу сям’ю. Яны думаюць, што новыя лічбы ў тэрміне прымусяць Сяргея спыніцца ці памяняць думку, ці прымусяць мяне спыніць працу. Але ж яны ведаюць, што гэтага не адбудзецца. І вось так паказальна — вось табе яшчэ пару гадоў у плечы. Гэта іх мэтады зараз.

— Новую справу супраць Сяргея Ціханоўскага завялі за (цытую) «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі турмы». Нібы ён «сыстэматычна дапускаў непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамэрнікамі. За гэта неаднаразова меў спагнаньні», пра гэта піша «Вясна». Што вам вядома пра ўмовы, у якіх Сяргей цяпер у жодзінскай турме? Якая камэра, колькі мэтраў, колькі вязьняў побач, прагулкі, ежа?

— Стварэньне канфліктных момантаў — гэта нейкае непаразуменьне, бо Сяргей знаходзіцца ў адзіночнай камэры ўжо больш за два гады. Некалькі месяцаў запар ён быў у ШЫЗА. У яго вельмі маленькая камэра. У яго няма магчымасьці атрымліваць нейкія перадачы, ёсьць праблемы зь перадачай грошай на асабісты рахунак, рэжым не дае такой магчымасьці. Вельмі цяжка замаўляць кнігі, бо калі няма грошай на рахунку, то гэта амаль немагчыма зрабіць. Ён атрымлівае лісты ад дзяцей і маці, мабыць, яшчэ ад некалькіх чалавек. Лісты ад яго дзеці і маці атрымліваюць. У Сяргея садзіцца зрок, бо вельмі дрэннае сьвятло. Увогуле вельмі дрэнныя ўмовы, як і ўва ўсіх палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG