Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Падзеі 7 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 кастрычніка 2022 году Нобэлеўскай прэміяй міру былі ўганараваныя беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і расейскі праваабарончы цэнтар «Мемарыялам».

У 1996 годзе Бяляцкі заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна».
Апошні раз Бяляцкі быў затраманы 14 ліпеня 2021 года. У 2023 годзе разам з ім у Менску судзілі прадстаўнікоў «Вясны» Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. 3 сакавіка быў абвешчаны прысуд у справе. Бяляцкі прызнаны вінаватым і прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Ляўрэат прэміі Homo Homini (2006), прэмія свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага камітэта (2006), прэміі Леха Валенсы «Nagroda Lecha Walesy 2012», прэмія імя Вацлава Гаўла за правы чалавека (2013), літаратурнай прэмія імя Алеся Адамовіча (2014).

Дзень у гісторыі

1571 — Бітва пры Лепанта паміж флётамі Сьвятой Лігі і Асманскай імпэрыі, адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі. Поўная перамога хрысьціянскага флёту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.

1897 — у Вільні быў створаны «Бунд», Агульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. «Бунд» быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгода пасьля яго стварэньня ў Менску пры садзеяньні «Бунду» пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой «Бунд» увойдзе аўтаномнай часткай.

1977 — была ўхваленая апошняя (г. зв. брэжнеўская) Канстытуцыя СССР.

2001 — пачаліся амэрыканскія паветраныя ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Афганістане.

2002 — камітэт адукацыі, навукіі культуры Сейму Літвы прыняў пастанову аб аднаўленьні ў Вільні дзейнасьці Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.

Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч

У гэты дзень нарадзіліся

1765Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

Бюст Міхала Казімера Агінскага ў Слоніме
Бюст Міхала Казімера Агінскага ў Слоніме

1788Іван Насовіч, беларускі мовазнавец-лексыкограф, фальклярыст, этнограф, аўтар «Слоўніка беларускай мовы», апублікаванага ў 1870 годзе. Апроч гэтага слоўніка, Насовіч выдаў зборнікі народных песень, прыказак і загадак.

1876 Ян Булгак, майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, этнограф, фальклярыст.

1885Нільс Бор, дацкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Нільс Бор (зьлева) і Леў Ландаў
Нільс Бор (зьлева) і Леў Ландаў

1912 Юры Попка, дзяяч беларускага руху і эміграцыі, пісьменьнік.

1918 Ізраіль Басаў, беларускі жывапісец і графік.

1931Дэсманд Туту, біскуп з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1932Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік. Сярод найбольш вядомых твораў — апавяданьні «Львы», «Арчыбал», «Пагоня», аповесьці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманы «Мсьціжы» і «Алімпіяда».

1943Яўген Шыпіла, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1952Уладзімір Пуцін, прэзыдэнт Расеі.

1956 Вячаслаў Швед, гісторык.

У памяці

1849Эдгар Алан По, амэрыканскі паэт, празаік, эсэіст, вядучая постаць амэрыканскага рамантызму, адзін з пачынальнікаў дэтэктыўнага жанру.

Эдгар По, партрэт.
Эдгар По, партрэт.

1939 - Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзеяч. Быў забіты на Піншчыне пасьля прыходу ў Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі чальцамі «рэвалюцыйнага камітэту».

Скірмунт быў краёвым дзеячом у часы Расейскай імпэрыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. У 1916 годзе далучыўся да беларускага руху. У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дамагчыся стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы.

Быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), прэм'ер-міністрам БНР.

Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

1976Юльян Сергіевіч, паэт і мастак.

2006 Ганна Паліткоўская, расейская журналістка (забітая).


Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG