Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць адміністратара тэлеграм-каналу «Па-беларуску» распачалі крымінальную справу


Андрэй Філіпчык
Андрэй Філіпчык

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян. Цяпер стала вядома пра тое, што адміністратар тэлеграм-каналаў беларускіх жартаў пачуў абвінавачваньні ў крымінальнай справе.

Крымінальная справа супраць адміністратара тг-каналу «Па-беларуску»

Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць затрыманага на пачатку лютага праграміста Андрэя Філіпчыка распачалі крымінальную справу і перавялі яго ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Пасьля затрыманьня сілавікі паведамлялі, што 32-гадовы хлопец удзельнічаў у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», а таксама адміністраваў тг-канал «Па-беларуску», які публікаваў жарты і мэмы на беларускай мове.

ГУБАЗіК тады пісаў, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісьць да расейскамоўнай сацыякультурнай прасторы».

Філіпчык працуе ў ААТ «Люксофт» праграмістам. Сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак, як рабілі дагэтуль з шэрагам супрацоўнікаў ІТ-сфэры, якіх затрымалі.

У затрыманага дома знайшлі нацыянальны сьцяг, герб «Пагоня» і іншыя рэчы з нацыянальнай сымболікай. Сілавікі асобна адзначылі, што аўтар беларускага каналу — уладальнік «карты паляка», яе паказалі ў відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG