Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьні Яўген Дамарацкі і Дзьмітры Новік цалкам адбылі пакараньне і выйшлі на волю


Яўген Дамарацкі і Дзьмітры Новік
Яўген Дамарацкі і Дзьмітры Новік

Цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю жлобінскія палітвязьні Яўген Дамарацкі і Дзмітры Новік.

Як нагадвае «Гомельская Вясна», Дамарацкі і Новік і былі асуджаныя па ч.1 арт. 342 і 364 КК РБ на 2 гады пазбаўленьня волі.

Яўгена і Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што яны вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня 2020 году бралі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушылі грамадзкі парадак, перашкаджалі працы грамадзкага транспарту, выходзілі на праезную частку, стаялі ў счэпцы. Таксама, па вэрсіі сьледзтва, яны аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідалі ў іх бок камяні і бутэлькі, наносілі ўдары па экіпіроўцы.

  • У красавіку 2022 году ў калёніі Яўгена Дамарацкага дапытвалі ў якасьці сьведкі, які нібыта бачыў нейкі камэнтар у адным з тэлеграм-каналаў. Яўген адказаў, што не зьвяртае на такое ўвагі. Потым у яго запыталі, ці пісаў ён сам зьняважлівыя камэнтары адносна нейкага жлобінскага судзьдзі. Акрамя гэтага, яму прапанавалі падпісаць яўку з павіннай, на што Дамарацкі даў адмоўны адказ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG