Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для пацярпелых ад хатняга гвалту беларусак у сваёй краіне і за мяжой запрацавала бясплатная онлайн-лінія


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

За тэставы пэрыяд працы сэрвісу oliviahelp.org (ад сьнежня 2022-га) на лінію зьвярнуліся 40 жанчын.

Беларуска, якая сутыкнулася з хатнім гвалтам і пражывае ў Беларусі, Грузіі, Літве, Украіне ці Польшчы, можа зьвярнуцца на онлайн-лінію падтрымкі oliviahelp.org.

Як пішуць арганізатары праекту, падчас тэставага пэрыяду на лінію ўжо зьвярнуліся 40 жанчын, 58% зь іх патрабавалі псыхалягічнай дапамогі, 38% — прававой, 65% — сацыяльнай і 83% — інфармацыйнай.

«Важна адзначыць, што хатні гвалт — комплексная праблема, таму ў рамках аднаго звароту можа быць некалькі запытаў», — адзначаюць стваральнікі сайту.

Больш падрабязная інфармацыя аб працы сэрвісу па спасылцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG