Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы «Хрысьціянская візія: не вайне».
Паводле праваабаронцаў «Вясны», прычынай для арышту, верагодна, сталі апублікаваныя фатаздымкі з пратэстаў 2020 году. На Мамойкаў завялі крымінальную справу паводле артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Сям’ю зьмясьцілі пад варту ў ІЧУ МУС на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Андрэй і Вера таксама вядомыя музыкі, яны бралі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысьціянскай музыкі. Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўнікам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.