Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц, яму не перадаюць лекаў


Палітвязень Павал Мажэйка
Палітвязень Павал Мажэйка

Агулам на сёньня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1440 чалавек. Аднак дакладная колькасьць людзей, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, невядомая.

Пайшоў шосты месяц, як горадзенскі журналіст Павал Мажэйка знаходзіцца за кратамі

Папярэдні тэрмін утрыманьня пад вартай журналіста і грамадзкага дзеяча Паўла Мажэйкі скончыўся 31 студзеня. Тэрмін затрыманьня працягнулі яшчэ на месяц, піша «Наша ніва».

З канца сьнежня ў СІЗА горадзенскай турмы, дзе ўтрымліваюць Паўла, перасталі прымаць вітаміны і лекі ад родных вязьняў. Гэта тычыцца ўсіх зьняволеных.

Раней Паўлу абмежавалі пасылкі і бандэролі — іх вага ўлічваецца ў агульную штомесячную вагу перадач у 30 кіляграмаў. Хоць вядома, што астатніх вязьняў СІЗА такія абмежаваньні ня тычацца.

Таксама Паўлу блякуюць ліставаньне: яму перадаюць лісты толькі ад сям’і, яго лісты таксама даходзяць толькі родным. Ад іншых людзей журналісту час ад часу даходзяць паштоўкі. Павал вельмі ўдзячны ўсім, хто дасылае грашовыя пераводы.

  • Паўла Мажэйку затрымалі і арыштавалі 30 жніўня 2022 году ў Горадні. 20 верасьня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Паўла палітычным вязьнем. У абарону журналіста з патрабаваньнем яго вызваленьня выступіла таксама Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG