Як паведамляе тэлеграм-канал Сьледчага камітэту, на вынік матчу чэмпіянату Беларусі па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі спрабавалі незаконна ўплываць. Супраць прадстаўніка футбольнага клюбу «Шахцёр» распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 14 і частцы 1 артыкула 253 Крымінальнага кодэксу (замах на подкуп удзельнікаў спартовых спаборніцтваў).
Як паведаміў сайт Tribuna.com, сёньня ў клюб «Шахцёр» прыехалі прадстаўнікі сілавых структур, якія мелі пры сабе зброю.
Паводле Tribuna.com, 22 студзеня стала вядома, што ў Менску па падазрэньні ў махлярстве затрымалі спартовага дырэктара «Шахцёра» Ўладзімера Нідэргаўса.