У фінале ў Мэльбурне Новак Джокавіч гуляў супраць Стэфанаса Цыцыпаса з Грэцыі і перамог 6–3, 7–6 (7–4), 7–6 (7–5).
Гэта ўжо 10-я перамога Джокавіча на Australian Open, прычым ён ніколі не саступаў у фіналах гэтага турніру, толькі перамагаў.
Вікторыя ў Аўстраліі стала 22-й для 35-гадовага сэрба на турнірах «Вялікага шалому». Па агульнай колькасьці тытулаў ён зраўняўся зь гішпанцам Рафаэлем Надалем. У швайцарца Роджэра Фэдэрэра 20 індывідуальных тытулаў на топ-спаборніцтвах.
Для Цыцыпаса гэта быў другі фінал на такіх прадстаўнічых турнірах, у першы раз ён таксама саступіў, прычым таму ж Джокавічу. Але першы раз 24-гадовы грэк прагуляў суперніку фінал на «Ралян Гарос» у Францыі.
Напярэдадні жаночы турнір Australian Open упершыню ў кар’еры выйграла беларуска Арына Сабаленка.