Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесьлі прысуд у справе «Рабочага руху»: да 15 гадоў турмы 


Падсудныя ў справе «Рабочага руху»
Падсудныя ў справе «Рабочага руху»

Усіх фігурантаў абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Працэс над дзесяцьцю палітзьняволенымі фігурантамі справы «Рабочага руху» праходзіў у Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада.

17 лютага судзьдзя Аляксандар Піскуноў пакараў:

  • Сяргея Шэлеста — 14 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Уладзімера Жураўку — 15 гадамі калёніі а ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Андрэя Пагерылу — 14 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Ганну Аблаб — 11 гадамі калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Аляксандра Гашнікава — 14 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Сяргея Дзюбу — 12 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Ігара Мінца — 12 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Валянціна Цераневіча — 12 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Сяргея Шамецьку — 12 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Аляксандра Капшуля — 15 гадамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апрача таго, для асуджаных прадугледжаныя штрафы ў памерах ад 100 да 500 базавых велічынь.

Усіх фігурантаў абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Капшуля дадаткова — у «незаконных дзеяньнях у дачыненьні агнястрэльнай зброі» (ч. 2 арт. 295 КК). Шэлеста, Жураўку і Пагерылу дадаткова — у «паклёпе» (арт. 188 КК).

Падчас судовых паседжаньняў усе дзесяцёра падсудных не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве.

Таксама у час разгляду справы «Рабочага руху» адзін зь фігурантаў, Аляксандар Капшуль, некалькі тыдняў трымаў галадоўку у знак пратэсту супраць парушэньня заканадаўства падчас яго ўтрыманьня ў гомельскім СІЗА.

Капшуля затрымалі 25 верасьня 2021 году на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія тайна вывезьлі яго ў Менск. Паводле зьвестак праваабаронцаў, у палітвязьня была зламаная нага і пашкоджаная рука.

  • «Рабочы рух» узьнік у 2020 годзе. У ім аб’ядналіся беларускія рабочыя, у тым ліку лідэры і актывісты страйкаў 2020 году. Справай «Рабочага руху» займаўся КДБ. Падставай для яе завядзеньня сталі спробы арганізаваць страйк на буйных прамысловых прадпрыемствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG