Па інфармацыі выданьня, грошы Залужнаму завяшчаў грамадзянін ЗША Грэгары Сьцяпанец. The New York Times не ўдакладняе, ці быў галоўнакамандуючы УСУ знаёмы з амэрыканцам або зьвязаны зь ім крэўнымі сувязямі, а таксама ці была ў завяшчаньні ўмова, што грошы варта перадаць на войска.
Прэс-служба УСУ пацьвердзіла факт завяшчаньня і ахвяраваньні.
New York Times паведамляе з спасылкай на Нацыянальны банк Украіны, што за мінулы год жыхары і фірмы краіны ахвяравалі ўкраінскім узброеным сілам больш за 22 мільярды грыўняў, ці каля 500 мільёнаў даляраў ЗША.
Буйныя прыватныя ініцыятывы ў падтрымцы ўкраінскага войска — фонд «Вярніся жывым» і фонд Сяргея Прытулы сабралі разам больш за 200 мільёнаў даляраў у выглядзе ахвяраваньняў, піша The New York Times.
Паводле вынікаў апытаньня «Суспільне», каля чвэрці ўсіх украінцаў падчас вайны ахвяравалі сродкі на патрэбы ўкраінскага войска. Як адзначае NYT, у рэстаранах наведнікам прапануюць ахвяраваць вайскоўцам невялікія сумы пры аплаце рахунку.