Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве судзяць бабруйскіх «рэйкавых партызанаў», аднаго зь іх паранілі падчас затрыманьня


Дзьмітры Клімаў, Уладзімер Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч
Дзьмітры Клімаў, Уладзімер Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, фігуранты справы — Дзьмітры Клімаў, Уладзімер Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч — датычныя да зьнішчэньня дзьвюх рэлейных шафаў сыгнальнай ўстаноўкі пад Асіповічамі. Пры затрыманьні аднаго зь іх паранілі.

У Магілёўскім абласным судзе 23 студзеня распачаўся суд над бабруйскімі «рэйкавымі партызанамі» Дзьмітрыем Клімавым, Уладзімерам Аўрамцавым, Яўгенам Мінкевічам, паведамляе Правабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле вэрсіі абвінавачаньня, яны нібыта датычныя да зьнішчэньня дзьвюх рэлейных шафаў на чыгунцы пад Асіповічамі.

Падчас затрыманьня Аўрамцава паранілі сілавікі, паведамляюць правабаронцы.

Жыхароў Бабруйску судзяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі».

Судзьдзя Ігар Швэдаў разглядае справу ў закрытым рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG