Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі паабяцаў жорстка змагацца з карупцыяй ва Ўкраіне


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі у сваім апошнім відэазвароце паабяцаў прыняць шэраг ключавых рашэньняў па супрацьдзеяньні карупцыі ўжо на гэтым тыдні.

Заява Зяленскага прагучала на фоне абвінавачаньняў у карупцыі сярод вышэйшага кіраўніцтва Ўкраіны, уключаючы паведамленьні аб правядзеньні сумнеўных вайсковых закупак, у той час як чыноўнікі заклікаюць да нацыянальнага адзінства для супрацьстаяньня ўварваньню Расеі.

«Я хачу даць ясна зразумець, што вяртаньня да таго, што было ў мінулым, да таго як жылі людзі, блізкія да дзяржаўнай улады або тыя, хто ўсё жыцьцё ганяўся за крэслам, ужо ня будзе», — сказаў Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце.

«На гэтым тыдні будуць прыняты адпаведныя рашэньні», — сказаў Зяленскі. — Рашэньні ўжо падрыхтаваныя. Я не хачу іх зараз аб’яўляць, але ўсё будзе па-сумленнаму».

Зяленскі прыняў адстаўку аднаго з намесьнікаў міністраў пасьля расьсьледаваньня абвінавачаньняў у атрыманьні хабару. У карупцыі таксама абвінавачвалі міністра абароны Аляксея Рэзьнікава пасьля таго, як украінскае выданьне «„Зеркало недели“» паведаміла, што вайскоўцы нібыта закуплялі харчы па моцна завышаных цэнах. Міністэрства абароны Ўкраіны назвала гэтыя сьцьвярджэньні лжывымі. Парлямэнцкаму камітэту было даручана правесьці расьсьледаваньне.

Праблемы з карупцыяй і дзяржкіраваньнем даўно перасьледуюць Украіну. Арганізацыя Transparency International паставіла краіну па ўзроўні карупцыі на 122 месца са 180 краін. Правядзеньне антыкарупцыйных рэформаў стала адным з ключавых патрабаваньняў Эўразьвязу для сяброўства Ўкраіны пасьля наданьня Кіеву статусу кандыдата ў 2022 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG