Пра гэта на Ўсясьветным эканамічным форуме заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
«Гэта ключавы момант у вайне і (існуе) неабходнасьць значнага павелічэньня падтрымкі Ўкраіны», — сказаў Столтэнбэрг у інтэрвію Reuters у кулюарах форуму.
«Калі мы хочам мірнага разьвязаньня шляхам перамоваў заўтра, нам трэба даць больш зброі сёньня», — дадаў ён.
Кіраўнікі абаронных ведамстваў з блізу 50 краін і Паўночнаатлянтычнага альянсу 20 студзеня правядуць перамовы на нямецкай авіябазе Рамштайн, абмяркоўваючы далейшую падтрымку Ўкраіны. Чакаецца, што ў Рамштайне ў цэнтры ўвагі будзе магчымая дастаўка нямецкіх баявых танкаў Leopard ва Ўкраіну.