Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня будзе мець права паказваць Алімпійскія гульні да 2032 году


Беларуская зборная на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пэкіне 2022 году
Беларуская зборная на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пэкіне 2022 году

Міжнародны алімпійскі камітэт аб’явіў, што ўсе мэдыяправы ў Эўропе на паказ Алімпійскіх гульняў у 2026–2032 гадах атрымалі Эўрапейскі вяшчальны зьвяз (ЕВU) і Warner Bros. Discovery.

ЕВU і Warner Bros. Discovery падавалі сумесную заяўку на набыцьцё ўсіх мэдыяправоў на 49 тэрыторыях Эўропы. А вось Беларусі і Расеі ў сьпісе краін няма.

ЕВU будзе валодаць правамі на эфір на тэлевізіі і на лічбавых плятформах.
Warner Bros. Discovery будзе паказваць «кожны момант» Гульняў на сваіх стрымавых і лічбавых плятформах, а таксама будзе мець правы на трансьляцыю на платнай тэлевізіі, у тым ліку на каналах Eurosport.

Выканаўчы камітэт EBU у ліпені 2021 году прыпыніў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў зьвязе — за паказ інтэрвію з затрыманым блогерам Раманам Пратасевічам.

Міжнародны алімпійскі камітэт увосень 2022 году адмовіўся здымаць санкцыі з расейскіх і беларускіх спартоўцаў. Яны рызыкуюць прапусьціць Алімпійскія гульні ў Парыжы ў 2024 годзе.

Шэраг міжнародных фэдэрацый увёў істотныя абмежаваньні на ўдзел расейцаў і беларусаў, а на прадстаўнічым тэнісным Australian Open ім хоць і дазволілі выступаць, але без ужываньня нацыянальных сьцягоў і назваў дзяржаў, якія яны прадстаўляюць.

У шэрагу спартовых дысцыплін беларусы цяпер спаборнічаюць амаль выключна з расейцамі, ня маючы выхаду на міжнародную арэну. У Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці, які ўтварыўся з атлетаў, якія выступілі супраць Лукашэнкі і вайны ва Ўкраіне, адзначылі, што такая ізаляцыя прывядзе да дэградацыі ў розных відах спорту, якія раней прыносілі беларусам мэдалі на спаборніцтвах высокай рангі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG