Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць яшчэ 198 расейскіх дзеячаў культуры і СМІ


Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў у дзеяньне санкцыі супраць двухсот грамадзян Расеі, паведамляе прэсавая служба Офісу прэзыдэнта 15 студзеня.

Адпаведны ўказ № 23/2023 кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 студзеня. Кантроль за выкананьнем рашэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) ускладзены на сакратара РНБА Аляксея Данілава. Таксама РНБА, СБУ і Кабінэту міністраў даручылі маніторыць эфэктыўнасьць пэрсанальных санкцый, а Міністэрству замежных спраў — праінфармаваць кампэтэнтныя органы Эўразьвязу і ЗША.

У Офісе прэзыдэнта паказалі сьпіс са 198 дзеячаў расейскай культуры і мэдыясферы, супраць якіх уводзяцца пэрсанальныя санкцыі.

У сьпіс трапілі: сьпявачкі Ірына Алеграва, Ларыса Даліна, Вікторыя Дайнека, грамадзянка Ўкраіны, тэлевядучая і рэжысёр Жанна Бадоева, сьпевакі Філіп Кіркораў, Дзьмітрый Білан, Аляксандр Буйноў, тэлевядучыя Дана Барысава, Яна Рудкоўская, акторы Дзьмітры Дзюжаў, Дзьмітры Харацьян, музычны крытык і журналіст Сяргей Саседаў, а таксама іншыя прапагандысты, так званыя расейскія «ваенкары» і г. д.

Акрамя таго, санкцыі ўвялі супраць былой украінскай тэлевядучай, якая зараз здымае прапагандысцкія ролікі на акупаваных тэрыторыях, Дыяны Панчанкі.

Супраць тых, хто трапіў у гэты сьпіс, уводзіцца поўны пакет пэрсанальных санкцый тэрмінам на 10 гадоў, удакладнілі ў Офісе прэзыдэнта.

  • 7 сьнежня Эўракамісія прапанавала дзявяты пакет санкцый супраць Масквы за яе поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну. У прыватнасьці, размова ідзе аб санкцыях супраць амаль 200 фізычных і юрыдычных асоб, супраць трох дадатковых расейскіх банкаў, а таксама аб увядзеньні новага экспартнага кантролю і абмежаваньняў для тавараў падвойнага прызначэньня, «якія могуць быць выкарыстаныя расейскай ваеннай машынай», уключаючы ключавыя хімікаты, нэрвова-паралітычныя рэчывы, электроніку і ІТ-кампанэнты.
  • Санкцыі таксама датычацца трох расейскіх банкаў і абмежаваньня доступу Расеі да ўсіх відаў дронаў — непасрэдна і праз патэнцыйных пастаўшчыкоў з трэціх краін, такіх як Іран.
  • Акрамя таго, санкцыі накіраваныя супраць расейскай прапагандысцкай машыны, аб’явіла прэзыдэнт Эўракамісіі. Паводле яе слоў, новы пакет прапануе прыбраць яшчэ чатыры расейскія каналы з этэру.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG