Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-камандзір ПВК «Вагнэр» папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвэгіі і хоча даць паказаньні супраць Прыгожына


Андрэй Мядзьведзеў
Андрэй Мядзьведзеў

Былы камандзір наймітаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Андрэй Мядзьведзеў зьвярнуўся з просьбай аб палітычным прытулку ў Нарвэгіі, паведамляе заснавальнік праваабарончага фонду «Гулагу.нет» Уладзімір Асечкін.

Паводле інфармацыі Асечкіна, Мядзьведзеў перасёк мяжу Расеі з Нарвэгіяй у раёне пасёлка Нікель у Мурманскай вобласьці: на мяжы ён пералез празь дзьве агароджы, а пазьней пад брэх сабак і страляніну памежнікаў уцякаў па лёдзе возера. Мядзьведзеў дабраўся да аднаго з прымежных мястэчкаў, пастукаўся ў першую хату, якая трапіла яму па дарозе, і папрасіў мясцовых жыхароў выклікаць паліцыю.

Пад аховай зь мясцовага аэрапорта былога «вагнэраўца» даставілі ў сталіцу Нарвэгіі Осла, дзе пасялілі ў цэнтры для парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства. Асечкін удакладніў, што працэдуру атрыманьня прытулку ўжо запусьцілі. У Нарвэгіі Мядзьведзеў мае намер даць паказаньні супраць кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгена Прыгожына.

Асечкін таксама апублікаваў запіс, на якім, як сьцьвярджаецца, Мядзьведзеў расказвае пра абставіны сваіх уцёкаў.

У пачатку ліпеня 2022 году Мядзьведзеў, жыхар Томскай вобласьці, заключыў кантракт з ПВК «Вагнэр» на чатыры месяцы. Яго адправілі ў Сальск, а адтуль у Луганскую вобласьць, дзе ён быў прызначаны на пасаду камандзіра 1-га аддзяленьня 4-га ўзвода 7-штурмавага атрада наймітаў. Па словах Мядзьведзева, ён удзельнічаў у баях пад Бахмутам і быў камандзірам былога зьняволенага Яўгена Нужына, якога «вагнэраўцы» меркавана забілі кавадлам пасьля вяртаньня з украінскага палону.

У сярэдзіне сьнежня па ў сацсетках распаўсюджвалася відэа, на якім чалавек, які прадставіўся дэзэртырам Андрэем Мядзьведзевым, распавёў пра зьдзекі байцоў «ПВК Вагнэр» адзін з аднаго. Ён запатрабаваў ад ФСБ правесьці праверку ў дачыненьні да наймітаў і заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. «Пасьля майго самавольнага сыходу служба бясьпекі „Вагнэра“ пачала мяне перасьледаваць, падключаючы да вышуку ФСБ, органы МУС. Я баюся за сваё жыцьцё і здароўе», — сказаў Мядзьведзеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG