Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС дадало яшчэ 30 чалавек у сьпіс «экстрэмістаў». Сярод іх — экс-удзельнік праекту «Дом-2» і былая супрацоўніца БТ


Ксенія Луцкіна, палітзьняволеная
Ксенія Луцкіна, палітзьняволеная

Міністэрства ўнутраных спраў пашырыла сьпіс тых, хто «мае дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці». 13 студзеня ў сьпіс дадалі 30 прозьвішчаў.

Зь вядомых людзей у сьпісе — былы ўдзельнік праекту «Дом-2» у 2017 годзе беларус Давід Анташвілі. У сьнежні суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў яго вінаватым па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Пакуль Анташвілі знаходзіцца ў СІЗА-1 Менска, — піша Zerkalo.

У сьпісе ёсьць і экс-супрацоўніца «Белтэлерадыёкампаніі» Ксенія Луцкіна. Яе прызналі вінаватай па ч.1 арт. 357 КК (Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам). Яе таксама прызналі палітзьняволенай.

  • Самы распаўсюджаны артыкул у людзей, якіх дадалі ў сьпіс, — 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), затым — 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), а затым 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG