Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Вялікай Брытаніі: 10 расейскіх алігархаў, якія скарысталіся «залатымі візамі», падпалі пад санкцыі


Суэла Бравэрман
Суэла Бравэрман

Да лютага 2022 году дзякуючы праграме «залатыя візы» багатыя іншаземцы маглі атрымаць грамадзянства Вялікай Брытаніі альбо від на жыхарства ў абмен на ўвоз капіталу.

У МУС Вялікай Брытаніі заявілі, што 10 расейскіх алігархаў, якія выкарыстоўвалі візавы плян для прыцягненьня інвэстыцый (так званыя «залатыя візы»), каб атрымаць від на жыхарства, трапілі пад санкцыі.

Міністар унутраных спраў Вялікай Брытаніі Суэла Бравэрман удакладніла, што гэтыя алігархі падпалі пад санкцыі пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

«Хоць я не магу даць канкрэтных камэнтароў як прыклад шэрагу дзеяньняў, якія мы робім, я магу сказаць, што мы ўжо прымянілі санкцыі да дзесяці алігархаў, якія раней выкарыстоўвалі гэтую праграму, у рамках нашага маштабнага адказу на расейскую агрэсію ва Ўкраіне», — гаворыцца ў заяве Бравэрман.

Паводле яе, адкрытасць Вялікай Брытаніі для глябальнага бізнэсу нясе ў сабе рызыкі таго, што «зламысьнікі скарыстаюцца брытанскімі сыстэмамі для дасягнення карупцыйных і злачынных мэт».

«Мы павінны пераканацца, што клептакратыі, такія як Расея, ня змогуць дзейнічаць беспакарана за мяжой», — адзначыла міністар.

Бравэрман дадала, што з моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў канцы лютага 2022 года Вялікая Брытанія прымяніла санкцыі ў дачыненьні да 1200 чалавек і 120 арганізацый, зьвязаных з расейскай дзяржавай, а таксама замарозіла расейскія актывы на суму 22 мільярды даляраў.

  • У лютым мінулага года Вялікая Брытанія адмовілася ад праграмы так званай «залатой візы», якая дзейнічала з 2008 году.
  • Дзякуючы гэтай праграме багатыя іншаземцы маглі атрымаць грамадзянства краіны ў абмен на ўвоз капіталу.
  • Як перадае выданьне Guardian, на працягу 7 гадоў, паміж 2008 і 2015 гадамі, якія называюць эпохай «сьляпой веры», праводзіліся мінімальныя праверкі крыніцы сродкаў, заяўнікам не патрэбен быў банкаўскі рахунак у Вялікай Брытаніі, і не было спэцыяльных праверак што да адмываньня грошай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG