Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН пацьвердзіла гібель амаль 7 тысяч мірных жыхароў праз расейскую агрэсію


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека пацьвердзіла гібель 6952 чалавек і 11 144 выпадкі раненьняў сярод мірнага насельніцтва ва Ўкраіне ў выніку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі.

Такія дадзеныя арганізацыі з 24 лютага 2022 году па 9 студзеня.

За першы тыдзень студзеня — з 1 па 9 студзеня — УВКПЧ ААН зафіксавала 34 сьмерці і 101 параненага.

У ААН падкрэсьлілі, што рэальная колькасьць загінулых значна большая, бо ёсьць затрымкі ў атрыманьні інфармацыі зь некаторых месцаў, дзе працягваюцца баі, і шмат якія паведамленьні яшчэ трэба пацьвердзіць.

«Гэта тычыцца, напрыклад, населеных пунктаў Марыюпаль (Данецкая вобласьць), Ізюм (Харкаўская вобласьць), Лісічанск, Папасная і Севераданецк (Луганская вобласьць), дзе, паводле зьвестак, зафіксаваныя шматлікія выпадкі гібелі або раненьня мірных жыхароў», — дадаюць у арганізацыі.

Арганізацыя адзначае, што большасьць зафіксаваных ахвяр сярод мірнага насельніцтва былі выкліканыя выкарыстаньнем фугаснай зброі вялікай плошчы, уключаючы цяжкую артылерыю і рэактыўныя сыстэмы залпавага агню, а таксама ракетныя і авіяцыйныя ўдары.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG