«Падчас правядзеньня лётна-тактычных вучэньняў будуць задзейнічаныя ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі», — паведамілі ў Мінабароны.
Таксама ў ведамстве пацьвердзілі, што сёньня ў Беларусь прыбыў «авіяцыйны складнік зь ліку Ваенна-касьмічных сіл Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі». Раней пра гэта ўжо паведамляла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
6 студзеня Аляксандру Лукашэнку паведамілі аб завяршэньні зладжваньня сумеснай з РФ рэгіянальнай групоўкі войскаў.
10 кастрычніка 2022 году ён абвясьціў аб дамоўленасьці з прэзыдэнтам РФ разгарнуць яе на тэрыторыі Беларусі. З 15 кастрычніка Расея пачала перакідку войскаў у Беларусь.
5 і 6 студзеня працягнуў прыбываць асабісты склад, ўзбраеньне, ваенная і спэцыяльная тэхніка ВС Расеі.
- Беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася расейскімі войскамі для наступу на поўнач Украіны ў першыя дні поўнамаштабнай вайны 24 лютага 2022 году.