Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся на палігоне з расейскімі салдатамі: «Робім агульную справу»

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка наведаў 230-ы агульнавайсковы палігон «Обуз-Лясноўскі» ў Берасьцейскай вобласьці. 6 студзеня 2022
Аляксандар Лукашэнка наведаў 230-ы агульнавайсковы палігон «Обуз-Лясноўскі» ў Берасьцейскай вобласьці. 6 студзеня 2022

6 студзеня ў Беларусь прыбылі два новыя эшалёны з расейскай вайсковай тэхнікай. 

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб «завяршэньні баявога зладжваньня частак і злучэньняў рэгіянальнай групоўкі войскаў», паведаміла ягоная прэс-служба.

«Злучэньні Ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі сумесна з падразьдзяленьнямі Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь на палігонах Рэспублікі Беларусь правялі вучэньні, камандна-штабныя трэніроўкі ў рамках правядзеньня трэнінгу саюзных сіл», — далажыў Лукашэнку неназваны прадстаўнік расейскіх Узброеных сіл.

Паводле яго, былі праведзены сумесныя вучэньні мотастралковых і танкавых падразьдзяленьняў, спэцыяльных войскаў і СПА.

Таксама прадстаўнік Узброеных cіл РФ заявіў, што на гэтым этапе расейскія падразьдзяленьні гатовыя да выкананьня задач па прызначэньні.

«Робім агульную справу», — заявіў Лукашэнка, заслухаўшы даклад расейскага афіцэра аб завяршэньні баявога зладжваньня частак расейска-беларускай групоўкі войскаў.

Між тым у Мінабароны сёньня чарговым разам паведамілі, што «у рамках гарантаваньня ваеннай бясьпекі саюзнай дзяржавы працягваецца нарошчванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі».

Учора ведамтва анансавала таксама сумеснае вучэньне Паветраных сіл.

6 студзеня ў Беларусь прыбыў чарговы эшалён з расейскай вайсковай тэхнікай. Гэтая тэхніка, як паведамляе Мінабароны Беларусі, уваходзіць у склад рэгіянальнай вайсковай групоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG