На базе 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прайшоў мэтадычны збор з камандзірамі ротаў сілаў спэцыяльных апэрацыяў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Падчас збору практыкаваліся ў шэрагу пытаньняў у розных кірунках.
Паводле Міністэрства абароны Беларусі, асаблівая ўвага надавалася ўкараненьню досьведу вайны ва Ўкраіне ў працэс баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў сілаў спэцапэрацыяў.
Таксама асаблівую ўвагу прысьвяцілі кірунку тактычнай мэдыцыны, аказаньню першай дапамогі пры розных раненьнях і траўмах, працы з сродкамі ўзмацненьня, у зьмешаных баявых парадках, практыцы засадных дзеяньняў, працы зь бесьпілётнікамі рознага тыпу.Практыкаваліся ў працы з асабовым складам, які падчас бою ўпадае ў болевы шок.