Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім тэнісістам дазволілі ўдзельнічаць у турніры Australian Open


Арына Сабаленка
Арына Сабаленка

Australian Open штогод праходзіць у студзені ў Мэльбурне і лічыцца адным з найбольш прэстыжных турніраў у сьвеце тэнісу. Сёлета беларусы будуць удзельнічаць у ім безь дзяржаўнага сьцяга і называньня краіны.

Спартоўцы зь Беларусі і Расеі павінны выступаць у нэўтральным статусе — безь сьцягоў і назваў краін, заявілі ў Фэдэрацыі тэнісу Аўстраліі. Пра гэта піша аўстралійскі спартовы сайт wwos.nine.com.au.

Пасол Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка заклікаў раней адхіліць тэнісістаў дзьвюх краін ад турніру «Вялікага шлема», як гэта адбылося летась на Ўімблдане, іншым прэстыжным турніры, які праводзіцца ў Вялікай Брытаніі.

«Гульцы з Расеі і Беларусі могуць удзельнічаць у міжнародных тэнісных спаборніцтвах толькі як асобныя людзі, безь сьцягоў і называньня краіны, што будзе мець месца на Australian Open 2023», — гаворыцца ў паведамленьні фэдэрацыі.

У рэйтынгу WTA, які падлічвае набраныя пункты і пасьпяховасьць на турнірах тэнісістак, беларуска Арына Сабаленка займае высокую 5-ю пазыцыю. Яна адзіная сярод актыўных беларускіх тэнісістаў раней падтрымала Аляксандра Лукашэнку. На Australian Open Сабаленка будзе адной з асноўных прэтэндэнтак на чэмпіёнскі тытул.

Колішняя першая ракетка сьвету Вікторыя Азаранка цяпер на 26-й пазыцыі, Аляксандра Сасновіч замыкае сьпіс 30 найлепшых.

У мужчынскім рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў (АТР) самае высокае месца сярод беларусаў займае Ільля Івашка, ён на 73-м радку.

Абмежаваньні, сярод іншых, закранаюць і наймацнейшага на гэты момант тэнісіста з Расеі Данііла Мядзьведзева. Той ужо пракамэнтаваў рашэньне арганізатараў, сказаўшы, што можа толькі трымацца вызначаных правілаў і што яму прыносіць задавальненьне проста гуляць у тэніс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG