Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія аўтамабілісты сталі радзей праходзіць тэхагляд


Дыягнастычная станцыя аўтамабіляў у Беларусі
Дыягнастычная станцыя аўтамабіляў у Беларусі

Дзяржаўны орган, адказны за правядзеньне тэхаглядаў, гаворыць, што тэхагляд сталі праходзіць часьцей толькі пасьля ўвядзеньня адмысловых камэр.

У 2022 годзе беларускія кіроўцы прайшлі дзяржаўны тэхагляд 1,34 млн разоў, што на 15,8% менш за паказьнік 2021 году, калі выдалі 1,59 млн дазволаў, паведамляе «Белтэхагляд».

Кажучы пра вынікі 2022 году, прадпрыемства паведаміла аб памяншэньні колькасьці выдадзеных дазволаў на допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху. Пры гэтым 82,4% ад агульнай колькасьці дазволаў (1,1 млн) прыпала на фізычных асобаў.

Колькасьць атрыманых дазволаў на допуск да дарожнага руху зьніжалася ў Беларусі на працягу амаль усяго году. Толькі ў кастрычніку актыўнасьць у атрыманьні дазволаў вырасла на 15% да ўзроўню кастрычніка 2021 году, падобная сытуацыя зь яшчэ большым ростам назіралася і ў лістападзе.

Адна з прычынаў такога павелічэньня ў тым, што з кастрычніка адсутнасьць тэхагляду ў Беларусі пачалі вызначаць камэры фотафіксацыі. Першы раз кіроўца машыны зь непройдзеным тэхаглядам атрымлівае папярэджаньне, другі — штраф памерам 0,5 базавай велічыні, у наступныя разы — па дзьве базавыя.

З 1 студзеня 2023 году базавая велічыня складае 37 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG