Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Ўкраіна паведамілі аб новым абмене палоннымі


31 сьнежня адбыўся чарговы абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай.

Кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў, што з палону вярнуліся 140 чалавек — 132 мужчыны і 8 жанчын. Сярод іх ёсьць абаронцы Марыюпалю, вострава Зьмяіны, добраахвотнікі тэрытарыяльнай абароны з Славуціча, а таксама ўкраінскія вайскоўцы з Бахмуцкага напрамку.

Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб вяртаньні 82 вайскоўцаў, якія будуць дастаўлены ў Маскву для праходжаньня лячэньня і рэабілітацыі.

Раней у інтэрвію нямецкаму выданьню RND украінская ўпаўнаважаная па правах вайскоўцаў Алена Вярбіцкая паведаміла, што цяпер у палоне ў Расеі застаюцца больш за 3 300 украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ больш за 15 тысяч чалавек, у тым ліку цывільных асобаў, лічацца зьніклымі бязь вестак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG