Кіраўнік Мікалаеўскай вобласьці Віталь Кім заявіў, што зафіксаваныя пускі ракет з боку Расеі. «Даварваем бульбу на аліўе. Акупанты вырашылі нам усё ж паспрабаваць сапсаваць гэты дзень. Ёсьць пускі ракет», — напісаў ён у Тэлеграме.
Пазьней стала вядома, што сэрыя магутных выбухаў прагрымела ў Кіеве. Над рэгіёнам дзейнічае сыстэма супрацьпаветранай абароны.
Мэр Кіева Віталь Клічко пацьвердзіў факт выбухаў у сталіцы. Паводле Клічко, адзін з выбухаў прагрымеў паміж жылымі дамамі ў Саламянскім раёне сталіцы, таксама выбухі прагрымелі ў Пячэрскім і Галасееўскім раёнах, ёсьць разбурэньні. Паводле папярэдніх дадзеных, адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу Саломенскага раёну Кіева, паведамляе мэр Кіева. Шпіталізавалі, паводле апошніх дадзеных, 11 чалавек. Сярод параненых — журналіст зь Японіі.
У Мікалаеве 6 параненых, траіх зь іх шпіталізавалі, паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім. Таксама ён паведаміў пра пажар у Мікалаеве.
У Запарожжы пашкоджаны жылы дом, інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца.
У Хмяльніцкім раненьні атрымалі сама меней чацьвёра мірных жыхароў, паведаміў кіраўнік Хмяльніцкай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гамалій.
У Краматорску ўдар прыйшоўся па прамысловай зоне, паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма,паведаміў кіраўнік гарадзкой адміністрацыі Аляксандар Ганчарэнка.
У шэрагу абласьцей Украіны — у прыватнасьці, у Кіеўскай, Харкаўскай, Сумскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Кіраваградзкай, Днепрапятроўскай, Запароскай і Жытомірскай — прэвэнтыўна ўжываць абмежаваньні электразабесьпячэньня праз пагрозу ракетных атак.
Гэта другі масіраваны ракетны абстрэл за апошнія тры дні. Паведамляецца аб рабоце сістэм СПА ў Кіеўскай, Віньніцкай, Харкаўскай, Жытомірскай абласцях. Пакуль не было паведамленняў аб паразе ракетамі якіх-небудзь цэляў.