Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выдаткавала на вайну ўжо каля 32,6 млрд даляраў, — прэм’ер краіны


Дзяніс Шмыгаль
Дзяніс Шмыгаль

Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль у пятніцу заявіў, што Украіна за дзесяць месяцаў вайны выдаткавала на абарону 1,2 трыльёна грыўняў, гэта прыкладна 32,6 млрд даляраў.

«За час поўнамаштабнай вайны ўрад выдзеліў на сэктар бясьпекі і абароны больш чым 1,2 трлн грыўняў. Мы істотна павысілі выплаты ўсім вайскоўцам, больш за 250 млрд грыўняў было выдзелена на закупку і мадэрнізацыю зброі і тэхнікі, якая эфэктыўна зьнішчае акупантаў», — сказаў міністар, падводзячы вынікі года на пасяджэньні ўкраінскага ўрада.

Таксама, паводле выступу Дзяніса Шмыгаля:

  • эканамічная дапамога Ўкраіны ад саюзьнікаў за 10 месяцаў вайны склала 31 млрд даляраў,
  • да выкананьня абаронных заказаў прыцягнутыя 28 тысяч прадпрыемстваў Украіны,
  • 700 прадпрыемстваў перавезеныя ў менш небясьпечныя рэгіёны краіны,
  • Украіна сабрала больш за 60 мільёнаў тон ураджаю, і дзякуючы «хлебнай ініцыятыве» экспартавала 15 мільёнаў тон збожжа, а праз дунайскія парты Ўкраіны — больш за 10 мільёнаў тон;
  • праблема забесьпячэньня палівам вырашаная: да канца года імпарт паліва ў параўнаньні з сакавіком вырас у 10 разоў,
  • паводле бягучай ацэнкі, на аднаўленьне Ўкраіны спатрэбіцца больш за 700 млрд даляраў, Украіна разьлічвае на канфіскацыю і перадачу ёй замарожаных на Захадзе расейскіх актываў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG