Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе зьнесьлі помнікі Кацярыне ІІ і Сувораву. ФОТА і ВІДЭА


Заклікі да зносу помніка, дзе цэнтральнай фігурай была Каярына ІІ, у Адэсе гучалі даўно, на манумэнце зьяўляліся надпісы
Заклікі да зносу помніка, дзе цэнтральнай фігурай была Каярына ІІ, у Адэсе гучалі даўно, на манумэнце зьяўляліся надпісы

Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Максім Марчанка заявіў, што гэта сапраўды гістарычная падзея.

У Адэсе мясцовыя ўлады завяршылі дэмантаж помніка расейскай імпэратрыцы Кацярыне II. Пра гэта паведамілі ў Адэскай гарадзкой радзе. У пасёлку Катоўскага дэмантавалі помнік палкаводцу Аляксандру Сувораву.

«Нарэшце дэмантавалі помнік расейскай імпэратрыцы Кацярыне ІІ у Адэсе. Дзякуй адэсітам, якія выказалі сваю пазыцыю, што расейскай імпэрскай спадчыне ня месца ў сучаснай прававой дэмакратычнай Украіне. Дзякуй дэпутатам Адэскай рады за прыняцьце правільнага рашэньня», — сказаў Марчанка.

На пачатку лістапада ў Адэсе скульптуру Кацярыны II абнесьлі агароджай і нацягнулі чорны мяшок. Побач разьмясьцілі аб’яву, што помнік расейскай імпэратрыцы рыхтуюць да дэмантажу. Помнік афіцыйна называецца помнікам «Заснавальнікам Адэсы», а не Кацярыне асобна, хоць менавіта яе каменная статуя зьяўляецца цэнтральнай фігурай манумэнту.

Гісторыкі кажуць, што насамрэч Адэса была заснавана ў пачатку XV стагодзьдзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ).

У Адэсе раней прайшло галасаваньне — большасьць гараджан выказаліся за дэмантаж помніка «Заснавальнікам Адэсы». 30 лістапада Адэская гарадзкая рада прагаласавала за дэмантаж і перанос помніка. Кацярыну і чатырох яе фаварытаў перададуць у мясцовы мастацкі музэй. Туды ж адправяць і Суворава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG