Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн на сустрэчы зь Зяленскім: «Народ Украіны працягвае натхняць сьвет»


Уладзімір Зяленскі перадаў прэзыдэнту ЗША ўзнагароду, раней уручаную аднаму з украінскіх вайскоўцаў, і ліст ад яго
Уладзімір Зяленскі перадаў прэзыдэнту ЗША ўзнагароду, раней уручаную аднаму з украінскіх вайскоўцаў, і ліст ад яго

Прэзыдэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн сустрэліся ў Авальным кабінэце Белага дому, паведамляюць амэрыканскія СМІ.

«Народ Украіны працягвае натхняць сьвет. Я кажу гэта шчыра. Натхняць ня толькі нас, але і ўвесь сьвет сваёй адвагай, трываласьцю і рашучасьцю што да сваёй будучыні», — цытуюць журналісты словы Байдэна.

Як паведамляе агенцтва AP, ён пацьвердзіў гатовасьць Вашынгтону ўмацоўваць абароназдольнасьць Украіны, у тым ліку ў галіне супрацьпаветранай абароны.

У сваю чаргу Зяленскі перадаў прэзыдэнту ЗША ўзнагароду, раней уручаную аднаму з украінскіх вайскоўцаў, і ліст ад яго. Паводле яго, узнагарода належыць камандзіру экіпажу амэрыканскай рэактыўнай артылерыйскай сыстэмы HIMARS. Байдэн назваў падарунак «незаслужаным, але вельмі каштоўным».

Раней сёньня было паведамлена, што ЗША выдзелілі Ўкраіне вайсковую дапамогу на $1,85 млрд, паведамілі ў Белым доме. Пры гэтым дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен удакладніў, што ў новы пакет вайсковай дапамогі Кіеву ўвайшла супрацьпаветраная сыстэма Patriot.

Візыт у Вашынгтон — першая замежная паездка Уладзіміра Зяленскага ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG