Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: Беларускія самалёты аснашчаць ядзернымі зарадамі ня будуць


Аляксандар Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Па выніках нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Менску было абвешчана, што самалёты ВПС Беларусі ўжо пераабсталяваныя для прымяненьня боепрыпасаў са спэцыяльнай (ядзернай) баявой часткай, а іх экіпажы цяпер праходзяць неабходную перападрыхтоўку.

У МЗС РФ газэту «Коммерсантъ» запэўнілі, што расейска-беларускі праект не супярэчыць Дамове аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі (ДНЯЗ), і раскрылі яго сутнасьць.

У камэнтары МЗС сказана, што контразахады, якія прымае Расея і Беларусь, «рэалізуюцца ў строгай адпаведнасьці з абавязаньнямі паводле ДНЯЗ».

«На гэтым этапе гаворка ідзе выключна аб перадачы Рэспубліцы Беларусь комплексаў „Іскандэр-М“ падвойнага абсталяваньня з ракетамі ў звычайным рыштунку, а таксама наданьні часткі беларускіх самалётаў Су-25 тэхнічнай магчымасьці несьці ядзерную зброю. Пры гэтым самі тэхналёгіі па пераабсталяваньні самалётаў у носьбіты ядзернай зброі перадаваць не плянуецца», — сказала выданьню прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.

Цяпер, як сказана ў адказе ведамства, «не мяркуецца ні фізычна аснашчаць беларускія сыстэмы ядзернымі боезарадамі, ні перамяшчаць такія боезарады на беларускую тэрыторыю», «стварэньне ў Беларусі абʼектаў для захоўваньня ядзерных боезарадаў таксама не прадугледжваецца, яны па-ранейшаму будуць сканцэнтраваны на цэнтральных складах у межах тэрыторыі Расеі», а «падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў будзе ажыцьцяўляцца ў расейскіх навучальных цэнтрах паводле праграм, якія выключаюць пытаньні эксплюатацыі ядзерных боезарадаў».

  • Уладзімір Пуцін пасьля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам 19 сьнежня заявіў, што лічыць магчымай рэалізацыю прапановы аб падрыхтоўцы беларускіх экіпажаў баявой авіяцыі, якая пераабсталявана пад магчымае прымяненьне боепрыпасаў са спэцыяльнай баявой часткай.

Лукашэнка тады адзанчыў:

«Мы падрыхтавалі самалёты (высьветлілася, што ў нас з савецкіх часоў такія самалёты ёсьць). Мы тэставалі іх у Расеі, цяпер мы разам з расейцамі рыхтуем экіпажы, здольныя кіраваць гэтымі самалётамі, якія нясуць спэцыфічныя боепрыпасы».

  • 25 чэрвеня Лукашэнка папрасіў Пуціна дапамагчы ў пераабсталяваньні беларускіх вайсковых самалётаў, каб яны маглі несьці ядзерныя боезарыды. Лукашэнка на той сустрэчы з Пуціным сказаў, што яго вельмі непакояць пытаньні трэнавальных палётаў самалётаў ЗША і NATO, якія рыхтуюцца несьці ядзерныя боегалоўкі і ядзерныя зарады.
  • 26 жніўня Лукашэнка заявіў, што пераабсталяваньне беларускіх самалётаў пад магчымасьць нясеньня ядзернай зброі выканана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG