Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За інтэрвію беларускім і расейскім СМІ ў Латвіі дэпутатам вынесьлі папярэджаньне


Сьцяг Латвіі
Сьцяг Латвіі

Служба дзяржаўнай бясьпекі Латвіі (СДБЛ) вынесла папярэджаньне палітычнай партыі «Стабільнасьць!» у сувязі з тым, што яе сябры выказваліся ў СМІ, якія выкарыстоўваюцца ў прапагандысцкіх мэтах Расеяй і Беларусьсю.

Пра гэта паведамляе партал Delfi, адзначаючы, што, паводле СДБЛ, у інтэрвію расейскім і беларускім прапагандысцкім мэдыя сябры «Стабільнасьці» і дэпутаты парлямэнту Аляксей Росьлікаў і Глорыя Граўцова выступалі з выказваньнямі, якія супярэчаць нормам закону «Аб палітычных партыях».

Згаданыя нормы, удакладняе латвійская спэцслужба, абвяшчаюць, што палітычнай партыі забаронена аказваць падтрымку, у тым ліку інфармацыйную (прапагандысцкую) асобам ці дзяржавам, якія падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай непадзельнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці дэмакратычных краін ці канстытуцыйнаму ладу.

Партыя «Стабільнасьць!» мае ў латвійскім парлямэнце, Саэйме, 11 дэпутатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG