Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі заплакаў падчас публічнай малітвы, калі згадаў пра пакуты ўкраінцаў. ФОТА, ВІДЭА


Папа Рымскі Францішак падчас малітвы да Дзевы Марыі ў Рыме, 8 сьнежня 2022 г.
Папа Рымскі Францішак падчас малітвы да Дзевы Марыі ў Рыме, 8 сьнежня 2022 г.

Папа Рымскі Францішак заплакаў у чацьвер, калі падчас традыцыйнай малітвы да Дзевы Марыі ў Рыме ўзгадаў пакуты ўкраінцаў.

Папа прыгадаў Украіну падчас штогадовага каляднага візыту да статуі Дзевы Марыі ў Рыме.

Пасьля словаў пра пакуты ўкраінскага народу голас пантыфіка затрымцеў і ён зрабіў паўзу, а на плошчы загучалі воплескі. Ён схіліў галаву і маўчаў прыкладна 30 сэкундаў. Затым папа працягнуў і сказаў, што вернікі даўно просяць у Пана міру.

«Замест гэтага я павінен пераказаць Табе маленьні дзяцей, пажылых, мацярок, бацькоў і маладых людзей гэтай пакутніцкай зямлі. Але насамрэч мы ведаем, што Ты зь імі і з усімі пакутнікамі, гэтаксама як Ты была каля крыжа Твайго Сына… Гледзячы на Цябе, бязгрэшную, мы можам далей верыць і спадзявацца, што любоў перамагае нянавісьць, праўда перамагае хлусьню, прабачэньне перамагае крыўду, мір перамагае вайну. Хай будзе так», — сказаў ён у малітве да Дзевы Марыі.

  • Напярэдадні мэр Львова Андрэй Садавы перадаў папу Францішку драўляны крыж з аскепкам расейскай ракеты, які дасталі зь цела 13-гадовай дзяўчынкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG