Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне трэці рэгіён забараніў дзейнасьць Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату


Хросны ход у Жытоміры. Архіўнае фота
Хросны ход у Жытоміры. Архіўнае фота

Жытомірская абласная рада забараніла на тэрыторыі рэгіёну дзейнасьць Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП).

Дэпутаты ўхвалілі адпаведнае рашэньне 7 сьнежня на пасяджэньні чарговай сэсіі.

Жытомірская вобласьць стала трэцяй пасьля Валынскай і Львоўскай, якія забаранілі дзейнасьць прадстаўніцтваў Расейскай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне.

2 сьнежня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні ў дзеяньне рашэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, якім прадугледжана забарона дзейнасьці ва Ўкраіне афіліяваных з цэнтрамі ўплыву ў Расеі рэлігійных арганізацыяў.

Згодна з указам прэзыдэнта, урад за два месяцы мусіць распрацаваць і ўнесьці на разгляд у парлямэнт адпаведны законапраект.

Ва Ўкраіне дзейнічае некалькі праваслаўных цэркваў, але найбольш прадстаўнічыя — Праваслаўная царква Ўкраіны (ПЦУ, атрымала прызнаньне Канстантынопальскага патрыярхату ў 2019 годзе) і Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату, якая, у сутнасьці, ёсьць прадстаўніцтвам Расейскай праваслаўнай царквы і падпарадкоўваецца патрыярху Кірылу.

Пакуль Вярхоўная Рада Ўкраіны не ўхваліла закон аб забароне дзейнасьці ва Ўкраіне афіліяваных з цэнтрамі ўплыву ў Расеі рэлігійных арганізацыяў, абласныя рады пачалі забараняць дзейнасьць УПЦ МП у асобных рэгіёнах. Першымі такую забарону ўвялі ў Валынскай і Львоўскай вобласьцях.

З 23 лістапада праваахоўныя органы Ўкраіны ў межах антытэрарыстычных захадаў пачалі праводзіць ператрусы ў япархіях УПЦ МП. Першай стала Сьвята-Ўсьпенская Кіева-Пячорская лаўра ў Кіеве — галоўны храм Маскоўскага патрыярхату. У выніку СБУ выставіла падазрэньні ў апраўданьні расейскай агрэсіі аднаму зь сьвятароў лаўры, на багаслужбе ў якога сьпявалі песьню пра «абуджэньне вялікай Расеі».

7 сьнежня стала вядома, што СБУ праводзіць ператрусы ў храмах УПЦ МП у Чаркаскай, Валынскай і Херсонскай вобласьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG