Раней у той жа дзень зьмесціва такога ж пакета, дастаўленага поштай, узарвалася ў пасольстве Ўкраіны ў Мадрыдзе.
На пакеце памерам 10 на 15 см, дастаўленым у сядзібу кампаніі ў Сарагосу, было напісана, што ён адпраўлены з Украіны, паведаміў мясцовы чыноўнік радыёстанцыі SER. Ужо ведаючы пра выбух у сталіцы, супрацоўнікі кампаніі патэлефанавалі ў паліцыю. Праваахоўнікі ачапілі раён, канвэрт перадалі сапэрам. Прасьвечваньне рэнтгенаўскімі прамянямі паказала, што ў ім знаходзіцца выбуховае прыстасаваньне і нітка, якая прыводзіць яго ў дзеяньне пры адкрыцьці. Пакет быў зьнішчаны падкантрольным выбухам, ніхто не пацярпеў.
Instalaza вырабляе, у тым ліку, ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты С30, якія Гішпанія пастаўляла Ўкраіне для супрацьстаяньня арміі РФ.
У выніку выбуху ў пасольстве Ўкраіны супрацоўнік атрымаў лёгкую траўму рукі. Ужо ўвечары таго ж дня ён быў выпісаны са шпіталя. Па дадзеных SER, абодва пакеты мелі аднаго і таго ж адпраўніка.