Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што беларускія вайскоўцы кантралююць мяжу Ўкраіны і Польшчы, і абвінаваціў суседзяў у правакацыі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

На сустрэчы з кіраўніком рэспублікі Ўдмуртыя, якая ўваходзіць у склад Расеі, Лукашэнка выказаўся пра інцыдэнт з ракетай, што ўпала ў Польшчы.

Паводле Лукашэнкі, Польшча і Ўкраіна «хацелі, каб гэта была расейская ракета», маючы на ўвазе ракету, якая ўпала на мінулым тыдні на тэрыторыі Польшчы, забіўшы дваіх чалавек. Па ягоных словах, гэта была ракета, пушчаная ўкраінскімі вайскоўцамі.

У сваёй прамове перад кіраўніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым, Лукашэнка выказаў здагадку, што інцыдэнт з ракетай — дамоўленая правакацыя падчас саміту G20, які праходзіў у Інданэзіі.

Па ягоных словах, беларускія войскі таксама кантралююць сытуацыю на мяжы Ўкраіны і Польшчы і бачаць становішча. Ён лічыць, што мэтай абстрэлу тэрыторыі краіны NATO было «справакаваць» Беларусь з Расеяй.

Разам з тым Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн меў рацыю, калі выказаў сумневы, што гэтая ракета запускалася з тэрыторыі Расеі.

Кажучы пра інцыдэнт з ракетай у Польшчы, Аляксандар Лукашэнка ігнараваў масавую расейскую ракетную атаку на ўкраінскія гарады, калі было выпушчана каля 85 ракет, ад якіх пацярпела энэргетычная інфраструктура. Як адразу адзначылі кіраўнікі ЗША Вялікай Брытаніі і ФРГ, інцыдэнту не было б, калі б не было ракетных абстрэлаў Украіны і калі б не было вайны Расеі супраць Украіны, якой дапамагае Аляксандар Лукашэнка.

  • 15 лістапада на тэрыторыі Польшчы ў мясцовасьці Пшэводаў, непадалёк ад мяжы з Украінай, у аўторак адбыўся выбух. Улады пацьвердзілі падзеньне ракеты і паведамілі, што загінулі два чалавекі.
  • Міністэрства замежных справаў Польшчы афіцыйна пацьвердзіла, што падчас расейскага ракетнага ўдару па Ўкраіне на вёску Пшэводаў упала ракета расейскай вытворчасьці. Нягледзячы на здагадкі, што ракета была запушчана СПА Ўкраіны, многія краіны Захаду ўскладаюць адказнасьць за інцыдэнт на Расею, бо менавіта яна нанесла ракетны ўдар.
  • Расея адмаўляе, што наносіла ракетныя ўдары паблізу месца інцыдэнту і ўвогуле паблізу польскай мяжы. Міністэрства замежных спраў Расеі выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы. Раней амбасадара Расеі выклікалі ў МЗС Польшчы.

Астатняя частка сустрэчы была прысьвечана гандлёвым зносінам Беларусі і Ўдмуртыі. Цяперашняе кіраўніцтва ў Менску спадзяецца, што таваразварот з гэтым расейскім рэгіёнам можна будзе павялічыць, піша БелТА.

У аснове беларускага экспарту ва Ўдмуртыю застаюцца пастаўкі грузавых аўтамабіляў, якія за пэрыяд са студзеня па верасень гэтага году павялічыліся амаль на $5 млн. Ва Ўдмуртыі Беларусь закупляе сталёвыя пруткі, вадкасныя помпы, легкавыя аўтамабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG