«У нашай краіне абавязковае разьмеркаваньне. Таму гэтае пытаньне мы трымаем на кантролі. Калі малады чалавек заканчвае вышэйшую навучальную ўстанову або каледж, мы павінны даць яму першае працоўнае месца», — заявіла Качанава.
Паводле яе слоў, Міністэрству адукацыі і ВНУ пастаўлена задача — разьмяркоўваць ня толькі тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове, а ўсіх».
Аляксандар Лукашэнка захаваў савецкую практыку абавязковай адпрацоўкі выпускнікоў ВНУ тэрмінам на 2 гады па разьмеркаваньні. Лукашэнка не аднойчы выказваўся, што гэтага «патрабуе эканоміка».
«Прапаноўвалі адмовіцца: хай моладзь, скончыўшы ВНУ, сама вызначаецца ў жыцьці. Я катэгарычна супраць гэтага. Мы захавалі для ўсіх вас магчымасьць працаўладкавацца, пайсьці на працу, астатняе — за вамі», — казаў Аляксандар Лукашэнка.
Выпускнікоў платных аддзяленьняў гэта пакуль ня тычылася.