Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вывезла зь Беларусі яшчэ 20 ракет для ЗРК, — «Беларускі гаюн»


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Расея вывезла зь Беларусі яшчэ 20 ракет для зэнітных ракетных комплексаў (ЗРК) С-300/400, каб выкарыстоўваць у вайне супраць Украіны, паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» у Telegram-канале.

Група зафіксавала прылёт у Беларусь чарговага Іл-76 ВКС РФ — борт з рэгістрацыйным нумарам RF-76605 прызямліўся на аэрадром «Мачулішчы» 13 лістапада. Прабыўшы на аэрадроме крыху больш за дзьве гадзіны, самалёт паляцеў на аэрадром «Мілерава» ў Растоўскай вобласьці, гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле зьвестак групы, за апошнія дні ў Мачулішчы з РФ прылятала 8 Іл-76, якія, хутчэй за ўсё, вывозяць зь Беларусі ракеты для ЗРК С-300/400. Да таго ж 13 лістапада ў 13:00 у напрамку аэрадрома «Мачулішчы» было заўважана пяць тралаў, якія везьлі па чатыры ракетныя кантэйнэры для ЗРК С-300/400 — агулам 20 ракет.

«Такім чынам, мы маем дадатковае пацьвярджэньне, што зь Беларусі ў апошнія дні ідзе вываз ракет у РФ для далейшага забесьпячэньня ракетамі групоўкі на Луганскім і Данецкім напрамку», — піша «Беларускі Гаюн».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG