Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн і Сі Цзіньпін выступілі супраць прымяненьня ядзернай зброі ва Ўкраіне


Перад пачаткам сустрэчы
Перад пачаткам сустрэчы

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы на ​​востраве Балі ў Інданэзіі абмеркавалі, між іншым, вайну Расеі супраць Украіны і выступілі супраць прымяненьня ядзернай зброі ў гэтым канфлікце.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні пра сустрэчу, якое пасьля яе завяршэньня апублікаваў Белы дом.

Як гаворыцца ў паведамленьні, тэму расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўзьняў Байдэн. «Прэзыдэнт Байдэн і старшыня Сі пацьвердзілі, што яны згодныя ў тым, што ядзерная вайна ніколі не павінна пачацца і ў ёй ня можа быць пераможцаў, і падкрэсьлілі, што выступаюць супраць выкарыстаньня або пагрозы выкарыстаньня ядзернай зброі ва Ўкраіне», — гаворыцца ў паведамленьні. Украіна ня мае ядзернай зброі, такім чынам, лідэры зьвяртаюцца перш за ўсё да Расеі.

Як гаворыцца ў паведамленьні Белага Дому, бакі адкрыта абмеркавалі існуючыя праблемы ў двухбаковых адносінах, прычым Байдэн падкрэсьліў, што ЗША будуць канкураваць з Кітаем, але не імкнуцца да канфлікту зь ім. Прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў, што Вашынгтон гатовы супрацоўнічаць з Пэкінам па такіх пытаньнях, як зьмены клімату, харчовая бясьпека, глябальная эканоміка і ахова здароўя.

Адзначаецца, што Байдэн узьняў пытаньне аб захоўваньні ўладамі КНР правоў чалавека ў Сіньцзяне, Тыбэце і Ганконгу, а таксама падкрэсьліў, што ЗША супраць парушэньня любым з бакоў статус-кво ў пытаньні Тайваню. Як гаворыцца ў паведамленьні, Кітай наведае дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG