Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 5 лістапада: затрымалі супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртаньне»; у Беларусі 21 новы палітвязень


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Менску, 2020 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Менску, 2020 год

Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.

Затрымалі супрацоўніка фонду «Вяртаньне» Сяргея Макарэвіча

Пра затрыманьне супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртаньне» Сяргея Макарэвіча паведаміў у фэйсбуку ягоны сябар і паплечнік, прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў, уладальнік «Маёнтку Падароск», дзе ў канцы кастрычніка таксама прайшлі затрыманьні, а кіраўніку і фінансаваму дырэктару выставілі абвінавачаньні па крымінальнай справе.

Паводле Паўла Падкарытава, раніцай 4 лістапада дома ў Макарэвіча адбыўся ператрус, а ў другой палове дня ён перастаў выходзіць на сувязь.

Цяпер Сяргей Макарэвіч у ізалятары часовага ўтрыманьня ў Горадні.

У Беларусі +21 новы палітвязень

5 лістапада беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 21 чалавек, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў, зьнявагу дзяржавы і дзяржаўных сымбаляў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаваньняў:

  1. Валеры Тумілевіч, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт 368 КК;
  2. Уладзімер Чмураў, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт 368 КК;
  3. Сяргей Ліцкевіч, асуджаны да пазбаўленьня волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, зьдзек з дзяржаўных сымбаляў па арт 368, 369, 370 КК;
  4. Алег Фалей, узяты пад варту за пратэставыя надпісы па арт. 339 КК і за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК;
  5. Алег Дутчык, асуджаны за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» і абразу А. Лукашэнкі па арт 369-1 і 368 КК да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі;
  6. Павел Малітвік, асуджаны за камэнтары ў сацыяльных сетках у дачыненьні да супрацоўнікаў МУС па арт. 369 і 364 да 2 гадоў калёніі;
  7. Алег Раманчык, асуджаны за распаўсюд улётак с асабістымі дадзенымі пракурора і зьвесткамі пра яго дзейнасьць, удзел у мірнай акцыі пратэсту па арт. 188, ч. 2 арт. 203-1, ч. 1 арт. 342. да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  8. Арцём Міхальцоў, асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  9. Павел Кульгейка, асуджаны за абразу і распаўсюд дадзеных службовай асобы па арт. 369 КК і 179 КК да 1 года і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  10. Дзьмітры Малашанка, асуджаны за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» па арт 369-1 КК да 2 гадоў папраўчай калёніі;
  11. Ігар Беланожка, асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да аднаго года калёніі;
  12. Аляксей Іваноў, асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказваньне меркаваньня па «справе Зельцара» па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да трох гадоў калёніі;
  13. Валеры Сівук, асуджаны за паклёп і абразу А.Лукашэнкі па арт.188 і ч. 1 арт. 368 КК да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
  14. Уладзімер Шымчук, асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў па ч. 1 арт. 368 і арт. 370 КК да 1 года і 6 месяцаў калёніі,
  15. Алег Крычкоўскі, асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да 1 года калёніі;
  16. Васіль Дземідовіч, асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады, судзьдзі, А. Лукашэнкі і выказваньня в сацыяльных сетках пра арганізацыю пратэсту да 6 гадоў калёніі;
  17. Марына Каласкова, асуджаная за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да 1 года і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пакараньне заменена на пазбаўленьне волі;
  18. Дзяніс Варабей, асуджаны за пашкоджаньне дзяржаўнага сьцяга па арт. 370 КК да 1 года калёніі;
  19. Іван Верабей, асуджаны за пашкоджаньне дзяржаўнага сьцяга па арт. 370 КК да 1 года калёніі;
  20. Людміла Самак, асуджаная за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да 1 года калёніі;
  21. Эдгар Шырко, асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і выказваньне меркаваньня па «справе Зельцара» па арт. 369 і ч. 1 арт. 130 КК да 3 гадоў калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG