Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава стала ганаровым прафэсарам музычнага ўнівэрсытэту ў Зальцбургу


Марыя Калесьнікава, 2018 год
Марыя Калесьнікава, 2018 год

Як паведаміла Deutsche Welle, гэты тытул вельмі рэдка прысуджаецца ў аўстрыйскіх унівэрсытэтах.

«Гэта найлепшы прыклад для студэнтаў-музыкантаў, каб яны натхняліся і пераасэнсоўвалі сваё становішча ў сьвеце», — сказала пра зьняволеную ў Беларусі Марыю Калесьнікаву рэктарка зальцбурскага ўнівэрсытэту (Моцартэўму) Элізабэт Гут’яр.

  • У верасьні 2020 году каардынатарку штабу Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.
  • Марыя Калесьнікава скончыла Акадэмію музыкі па спэцыяльнасьці флейтыст і дырыгент. З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Менску. Грала на флейце ў опэрным тэатры, аркестры Міхаіла Фінбэрга, у прэзыдэнцкім аркестры. Вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі. Працавала ў Нямеччыне, удзельнічала ў канцэртах, арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Нямеччыне і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG