Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пасьля ўмяшаньня ўладаў спынілі дзейнасьць яшчэ дзьве прыватныя школы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У беларускай сталіцы закрыліся яшчэ дзьве прыватныя ўстановы адукацыі — «Гімназія Грын Хіл» і школа «Стэмбрыдж», паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.

«Гімназія Грын Хіл» прыпыніла дзейнасьць 13 кастрычніка ў адпаведнасьці з рашэньнем эканамічнага суда Менска па заяве МНС. Паведамляецца, што гімназія ня будзе працаваць «да ўстараненьня парушэньняў».

Аналягічную заяву наконт школы «Стэмбрыдж» разглядаць у судзе не прыйшлося, паколькі «прыватная ўстанова адукацыі прыняла рашэньне аб прыпыненні дзейнасьці і не эксплуатуе памяшканьні», удакладнілі ў ВС.

Пасьля гвалтоўнага падаўленьня пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў-2020 улада ўзмацніла ідэалягічную працу ў навучальных установах, паралельна пазбаўляючыся ад неляяльных настаўнікаў і выкладчыкаў. Цяпер ідзе закрыцьцё прыватных школ.

20 верасьня гэтага года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бясьпекі Аляксандрам Вальфовічам запатрабаваў «зачысьціць усё да немагчымасьці ў сыстэме адукацыі». Улады не выключаюць аднаўленьне працы прыватнага сэктара адукацыі пасьля ўвядзеньня сыстэмы ліцэнзаваньня і атэстацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG