Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Расеі экс-палітвязьня Касьцюка экстрадавалі ў Беларусь


Юры Касьцюк
Юры Касьцюк

Расея выдала Беларусі былога палітвязьня Юрыя Касьцюка, якога ў 2020 годзе судзілі за сарваны дзяржаўны сьцяг.

Юрыю Касьцюку прызначылі 1 год «хіміі», а затым яго перавялі ў калёнію. Ён вызваліўся ў сёлетнім студзені, але ўжо 15 лютага яго затрымалі паўторна і далі 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (чат «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязьняў, асуджаных на «хімію»).

Потым Касьцюк зьехаў у Расею, але яго затрымалі ў аэрапорце Сочы.

У Беларусь Юрыя даставілі сёньня. Дзе менавіта ён цяпер, невядома. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG